#незаўважныэкспанат (Пляшка армейская)

Пляшка армейская - гэта сяброўка кожнага салдата, якая выратуе яго ў патрэбны момант ад смагі.

Гісторыя з'яўлення гэтага прадмета адводзіць нас у сярэднія вякі, калі неабходна было захаваць вадкасць усімі магчымымі спосабамі. У адрозненне ад пластыкавых пляшак, у салдацкай доўга не псуецца вада, нічым не павее. Фляжка таксама не баіцца замярзання і размарожвання, у ёй можна кіпяціць ваду на адкрытым агні. Ва ўцепленым чахле зімой - не замярзае, у мокрым чахле летам - астуджае ваду.

Фляжкі з вадой носяць салдаты на рамяні, ля пояса, каб наталіць смагу. Яе лёс даволі незвычайная. У яе налівалі ваду з крыніц і рэк Беларусi, Расіі, Украіны, Варшавы, Будапешта, Браціславы, Прагі і іншых мясцін ды краін. Была у пляшцы і вада з Берліна – сталіцы фашысцкай Германіі. Фляжка - маўклівая сведка вайны, сведка страшных бітваў, гібелі нашых салдат, таксама гэта сімвал перамогі у Вялікай Айчыннай вайне.

15